Каму ў Беларусі плацяць больш за $7000? Топ-7 самых высокааплатных вакансій краіны

Сярэдні заробак у Беларусі фактычна стаіць на месцы. Па стане на кастрычнік ён складаў $599 – «на рукі» гэта каля $520. Аднак за такія грошы згодныя працаваць далёка не ўсе беларусы. Вышэйшая адукацыя (а можа, і не адна), веданне замежных моваў, вопыт працы па спецыяльнасці — гэтыя канкурэнтныя перавагі дазваляюць мець нашмат большыя грошы, нават не маючы ўласнага бізнэсу.

Прадстаўнікі якіх «найманых» прафесій зарабляюць найбольш? «Наша Ніва» знайшла сем самых высокааплатных вакансій краіны. Звычайна на такія пасады не прыходзяць «з вуліцы», але фармальна шанец ёсць у кожнага.

Многія працадаўцы ўказваюць гіганцкую разбежку ў магчымым заробку, напрыклад, «ад $1000 да $10000». Мы арыентаваліся на ўказаны мінімальны заробак.

1. Кіраўнік праекта ў будаўнічай кампаніі — $7120
Больш за $7000 абяцае толькі сталічны забудоўшчык «Будфінпраект», які цяпер узводзіць два жылыя дамы ў цэнтры горада. Самае рэдкае патрабаванне да работніка — веданне латышскай мовы. Апроч таго, трэба валодаць англійскай і нямецкай, мець аўтамабіль і працаваць на падобных пасадах не менш за 12 гадоў.

Валоданне латышскай мовай дазволіць прэтэндаваць на іншую прыбытковую вакансію кампаніі. Яшчэ аднаму кіраўніку тут абяцаюць $6200.

2. Спецыяліст аддзелу продажаў — $3765
Кампанія «ІПМ­Кансалт» гатовая плаціць такія грошы спецыялісту, які будзе абтэлефановаўваць кліентаў, кансультаваць замоўцаў па тэлефоне і весці базу кліентаў.

«Настаўнік навучыць вас спецыфіцы працы», — указваецца ў вакансіі. Ахвотным уладкавацца раяць дасылаць рэзюмэ з фотаздымкам.

3. Спецыяліст па сувязях з кліентамі — $3425
Вялікі заробак можна атрымаць за паспяховы пошук кліентаў для гандлёва­забаўляльнага цэнтра Green City, які будуецца каля станцыі метро «Каменная Горка». Дарэчы, адным з акцыянераў працадаўцы — кампаніі «Еўра­стэпгруп» — з’яўляецца Прэзідэнцкі спартыўны клуб на чале з Дзмітрыем Лукашэнкам.

Сярод патрабаванняў толькі наяўнасць вышэйшай адукацыі.

4. Кіраўнік групы распрацоўкі — $3000
Адзін з лідараў рынку электронных таргоў у Расіі, кампанія People You Need, шукае кіраўніка групы распрацоўшчыкаў у мінскі офіс. Уменне праграмаваць на PHP і вопыт праектавання інтэрнэт­прыладаў — вось неабходныя ўмовы для атрымання пасады.

5. Спецыяліст па працы з персаналам — $2900
Замежныя кампаніі, прад­стаўленыя ў Беларусі, — надзвычай выгадныя працадаўцы. Аднак без валодання замежнымі мовамі на высокім узроўні тут працаваць не ўдасца. Адна з найбуйнейшых тытунёвых кампаній свету «Брытыш­Амерыкан Табака» выстаўляе дадатковую ўмову — стаж працы на кіраўнічых пасадах у замежных кампаніях не менш за 5 гадоў.

6. Дырэктар па продажах — $2500
Праграмісцкая кампанія CactusSoft шукае чалавека, які знойдзе новых кліентаў на рынках Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Расіі. Свабоднае валоданне англійскай мовай, гатоўнасць да камандзіровак і вопыт працы ў развіцці IT-бізнэсу — вось умовы для таго, каб зарабіць «ад $2500 да $10 000».

7. Намеснік па камерцыйных пытаннях — $2475
Літоўская кампанія «ЭйСіСі Дысці» займаецца аптовым гандлем камп’ютарнай тэхнікі. Вось ужо каторы месяц яна шукае намесніка па камерцыйных пытаннях. Самае строгае патрабаванне — дасканалае валоданне літоўскай мовай. Сярод іншых умоваў — досвед працы з літоўскімі кампаніямі на тэрыторыі Літвы і наяўнасць уласнага аўто.

Гарантаваны законам мінімальны заробак па стане на кастрычнік складае 1 466 230 рублёў пры поўнай занятасці работніка. Гэта $158 у эквіваленце, пiша "Наша Нiва".

Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции
Я рекомендую
Пока никто не рекомендует

Комментарии

Комментарии предназначены для общения, обсуждения и выяснения интересующих вопросов

Криминал
Парню, порезавшему в прошлом году в гомельском троллейбусе троих милиционеров, вынесли приговор: по совокупности преступлений ему дали 13,5 года лишения свободы в колонии усиленного режима, сообщает Верховный суд. Кроме того, суд постановил взыскать с обвиняемого 3,5 тыс. рублей в пользу пострадавших милиционеров. Прокурор, напомним, просил дать обвиняемому в покушении на убийство, насилие в отношении сотрудника милиции и умышленное причинение тяжких телес...
Общество
Трагедия в Столбцах потрясла общество. В чем причины жестокого нападения и что можно сделать, чтобы предотвратить подобные случаи в нашем городе? Школа как зона риска Сегодня многие гомельчане в тревоге — школа из места, где детей учат «доброму и вечному», может превратиться в арену кровавых разборок? 11 февраля в СШ № 2 в Столбцах Минской области ученик 10-го класса с ножом в руках атаковал педагога и других школьников. В результате 50-летняя учительница...
Общество
Климатическая весна обычно начинается по северу Беларуси 20-23 марта, а в центральной и южной частях страны в основном в первой половине месяца. Погода, установившаяся в первой декаде февраля в Беларуси, — самая теплая за последние годы. Об этом Sputnik сообщили специалисты Республиканского центра по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды. По словам начальника отдела изучения изменений климата Белги...
Криминал
В Светлогорске уголовное дело о ненадлежащем исполнении родственницей четырехлетнего ребенка обязанностей по обеспечению безопасности его жизни и здоровья, повлекшее по неосторожности смерть мальчика, передано в суд, сообщил корреспонденту БелТА старший прокурор отдела прокуратуры Гомельской области Андрей Карась. Вечером 3 декабря 2018 года у одной из многоэтажек райцентра прохожие заметили лежащего на земле мальчика, сразу же вызвали милицию и скорую пом...
Происшествия
12 февраля в Рогачеве суд поставил точку в резонансном уголовном деле по факту избиения мальчика на спортивной площадке. Обвиняемому мужчине вынесли приговор — полтора года ограничения свободы с направлением в исправительное учреждение открытого типа. Дмитрия Шевченко признали виновным «в умышленных действиях, грубо нарушающих общественный порядок и выражающих явное неуважение к обществу, сопровождающихся применением насилия». По результатам завершения дел...
Общество
Недовольство гомельчан растет с каждым днем: из-за потепления снег начал стремительно таять, однако спасать улицы от затопления никто не спешит. Оказалось, что рассчитывать на улучшение ситуации не стоит — в бюджете на это просто нет денег. В начале месяца горожане обратились в «телефонную приемную» Горисполкома. «Снег, лежащий на пешеходных тротуарах улиц Гомеля начал таять, заливая тротуары. Ходить по лужам невозможно. Это касается и пешеходных переходов...
Общество
Ко Дню всех влюбленных Гомельский облдрамтеатр предоставляет горожанам прекрасную возможность увлекательно провести свой досуг. В течение трех дней действует акция: по одному билету можно посетить представление вдвоем. Первый праздничный показ состоится уже завтра, 13 февраля. В 19.00 начнется показ спектакля «Женское счастье». В пятницу, 15 февраля, в 19.00 влюбленных приглашают на спектакль «Мужчинам вход запрещен», а в субботу в 18.00 по одному билету м...
Происшествия
Сегодня в Мозыре стало на одну остановку меньше: ее снесла проезжавшая мимо Audi. Одни подписчики паблика занимают сторону водителя, считая, что всему виной — скользкая дорога. Другие же, напротив, уверены, что скорость была превышена, что и привело к аварии. По предварительным данным, в ДТП никто из людей не пострадал. Официальной информации по данному инциденту не поступало.
Общество
Наиболее высокая заболеваемость гриппом наблюдается в Гомельской области, там в школах отсутствует по болезни до 20% учеников. Эпидситуация текущего года не отличается от прошлого и находится под контролем медиков, заявила главный санитарный врач Беларуси Наталья Жукова в эфире телеканала «Беларусь 1» в воскресенье. Наиболее высокая заболеваемость гриппом наблюдается в Гомельской области. Ниже среднего уровня показатели в Брестском регионе страны. «В школа...